Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэра таджыцкай апазыцыйнай партыі абвінавачваюць у крымінальных дзеяньнях


ДУШАНБЭ. Галоўны пракурор заявіў, што лідэра апазыцыйнай Дэмакратычнай партыі затрымалі не з палітычных прычынаў, а за крымінальныя дзеяньні. Пракурор Бабаханаў сказаў на прэс-канфэрэнцыі, што Іскандарава падазраюць у сувязях з тэрарыстычнай групоўкай ва ўсходнім Таджыкістане. Ён таксама сказаў, што лідэра апазыцыйнай партыі абвінавачаны ў прыўлашчваньні больш як 40 мільёнаў даляраў. Іскандарава затрымалі ў Маскве на просьбу Таджыкістану. Дэмакратычная партыя краіны сьцьвярджае, што яе лідэра затрымалі, каб прыбраць з палітычнай сцэны напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, якія заплянаваны на люты.
XS
SM
MD
LG