Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы зьняты фільм пра беларускага мастака зь Белаласточчыны Лявона Тарасэвіча


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы зьняты дакумэнтальны фільм, прысьвечаны асобе выбітнага мастака і беларускага дзеяча зь Беласточчыны, Лявона Тарасэвіча.

Здымкі гадзіннага фільму пра Лявона Тарасэвіча “Станцыя Валілы – Вэнэцыя”, цягнуліся тры гады. Рэжысэрка Хэлена Владарчык кажа, што назоў стужкі – гэта мэтафара дарогі, якую прайшоў мастак ад месца, дзе нарадзіўся, да прэстыжных галерэяў у розных краінах сьвету, не губляючы пры гэтым сувязі з гэтым месцам.

Лявон Тарасэвіч, нягледзячы на шматлікія выставы ў Швэцыі, Нямеччыне, Ізраілі, Беларусі, Злучаных Штатах, Карэі, дагэтуль жыве ў вёсцы Валілы, што на мяжы зь Беларусьсю. А ў 2001 годзе на прэстыжным Біенале ў Вэнэцыі спадар Тарасэвіч рэпрэзэнтаваў Польшчу.

У фільме Лявон Тарасэвіч паказаны ў гэтых двух месцах – Валілах і Вэнэцыі, а таксама ў Варшаве, дзе ён працуе выкладчыкам у Акадэміі мастацтваў.

Стужка ўтрымлівае шмат меркаваньняў крытыкаў і выказваньняў самога мастака – ён распавядае пра тое, што лічыць у мастацтве найбольш важным, пра свае беларускія карані, шматлікія падарожжы.

Прэм’ера дакумэнтальны фільму “Станцыя Валілы – Вэнэцыя” адбудзецца пасьля Новага году на другой праграме польскага тэлебачаньня.
XS
SM
MD
LG