Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 10 сьнежня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 10 сьнежня.

“Сялянская праўда”, 1924 год:

“1 сьнежня ў Лёндане была зроблена спроба пераслаць у Нью-Іорк партрэт каралевы па тэлеграфу бяз дроту — пры помачы апаратаў амэрыканскага інжэнера Ранжэра. Спроба ўдалася дужа добра: вялікі партрэт, пастаўлены перад апаратам ў Лёндане, у працягу 20 мінут быў адбіты на апараце ў Нью-Іорку. Амэрыканская фірма, якая рабіла спробу з новымі апаратамі, заяўляе, што мае такія тэлефоны бяздротныя, што, гаворачы з некім праз тэлефон, можна будзе бачыць за сотні вёрст таго, з кім гаворыш. Аднак, гэтыя апараты йшчэ лішне дарагія дзеля агульнага ўжытку”.

“Віцебскі рабочы”, 1944 год:

“У Мінск прыбываюць з раёнаў рэспублікі будаўнікі на аднаўленне сталіцы. Гэта — рабочыя розных спецыяльнасцей — каменшчыкі, печнікі, штукатуры, цесляры, сталяры, кровельшчыкі. Прыбыло ўжо ў Мінск 2500 чалавек. Зараз разгарнуліся работы на многіх будаўнічых участках горада. Пачалося аднаўленне аднаго з буйнейшых у горадзе будынкаў — 107-кватэрнага дома па Савецкай вуліцы. Вядуцца работы па аднаўленьню буйнейшай у горадзе гасцініцы “Беларусь”.

“Ударны фронт”, 1994 год:

“Новы ўзлёт цэн адбыўся 7 снежня. Цяпер за хлеб і булачныя вырабы, свініну трэба плаціць на 30 працэнтаў, за малако і малочныя прадукты — на 50 працэнтаў, ялавічыну — на 20 працэнтаў больш. З 25 снежня рэзка павялічваецца плата за жыллё і камунальныя паслугі. Квартплата ўзрастае ў 7 разоў, цеплавая электраэнергія і гарачае водазабеспячэнне — у 5,5 разоў, водаправод — у 2,5, каналізацыя — у 2 разы… газ для насельніцтва — у 1,5 раза, электраэнергія, якая адпускаецца для ацяплення — у 6 разоў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG