Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літоўскую брыгаду "Жалезны воўк" хочуць падрыхтаваць для апэрацыяў НАТО


ВІЛЬНЯ. Літоўскі і дацкі генэралы абмяркоўвалі праблему разьвіцьця літоўскай арміі. Дацкі бок падтрымаў стварэньне літоўскай брыгады і лічыць, што літоўцы здолеюць хутчэй ажыцьцявіць гэтую задуму, чымсьці латышы і эстонцы. Камандуючы літоўскай арміяй генэрал-маёр Валдас Туткус сказаў сёньня, што яны хочуць даслаць у Данію на навучаньне афіцэраў брыгады “Жалезны воўк”. Мэта праекту “Літоўская брыгада” — ператварыць брыгаду “Жалезны воўк” у злучэньне высокай гатоўнасьці, якая зможа ўдзельнічаць у апэрацыях НАТО і ў міжнародных місіях.
XS
SM
MD
LG