Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета ў сьвеце загінулі 120 журналістаў


БРУСЭЛЬ. Міжнародная фэдэрацыя журналістаў паведаміла, што сёлета ў сьвеце загінула найбольшая колькасьць журналістаў і супрацоўнікаў рэдакцый. Сьмерць напаткала 120 чалавек. Летась ахвяраў было 83, а два гады таму—70. У Брусэле знаходзіцца міжнародная група правоў журналістаў. Яе генэральны сакратар Эйдан Вайт крытыкуе філіпінскія ўлады. У гэтай краіне за апошнія 20 год загінуў 61 журналіст, і нікога за гэта не аддалі пад суд. Ён таксама крытыкуе ірацкія ўлады за закрыцьцё карпунктаў тэлекампаніі “Аль-Джазіра”. Урад абвінавачвае тэлеканал у падбухторваньні да гвалту. Міжнародны дзень правоў чалавека сёньня быў адзначаны таму, што 10 сьнежня 1948 году Генэральная асамблея ААН прыняла ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG