Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакаратар ЗША праводзіць перамовы ў Гаазе


ГААГА. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сёньня ў Гаазе праводзіць заключныя перамовы з лідэрамі Эўразьвязу, чакаецца, што ў наступным месяцы ён пакіне пасаду. Паведамляецца, што перамовы Паўэла з галяндзкім міністрам замежных справаў Бэн Ботам засяроджаны на Ірану, Іраку і Блізкім Усходзе. Учора Паўэл праводзіў перамовы ў Брусэле з міністрамі замежных справаў краінаў НАТО. Ён выказаў расчараваньне, што Нямеччына, Францыя, Бэльгія, Грэцыя ды Гішпанія па-ранейшаму адмаўляюцца ўдзельнічаць у місіі ў Іраку.
XS
SM
MD
LG