Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масква прапануе ператварыць свае вайсковыя базы ў Грузіі ў антытэрарыстычныя цэнтры


МАСКВА. Расея сёньня паўтарыла прапанову ператварыць яе дзьве вайсковыя базы ў Грузіі ў антытэрарыстычныя вучэбныя цэнтры. Міністар аброны Сяргей Іваноў сказаў пра гэта на сустрэчы з расейскімі вайсковымі аташэ, якія служаць у замежных краінах.

(Іваноў:) “З-за месцазнаходжаньня на ўзьбярэжжы Чорнага мора наша база ў Батумі падышла б для таго, каб рыхтаваць спэцыялітсаў у барацьбе з тэрарыстычнымі нападамі на ваенн-марскія цэлі і транспартныя маршруты”.

Сяргей Іваноў паўтарыў сёньня таксама, што Расея пакідае за сабой права наносіць прэвэнтыўныя ўдары па тэрарыстычных базах у любым месцы сьвету. Іваноў сказаў, што адзінае выключэньне—удары з выкарыстаньнем ядзернай зброі. Ён сказаў, што такія антытэрарыстычныя ўдары юрыдычна дазволены рэзалюцыяй Рады бясьпекі ААН, прынятай пасьля здарэньня ў расейскім горадзе Бэслан, дзе загінулі больш за 330 закладнікаў. Не называючы Злучаныя Штаты, Іваноў сказаў, што прэцэдэнты такіх удараў ужо існуюць у Аўганістане ды Іраку.
XS
SM
MD
LG