Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Юшчанка заяўляе, што пераможа на выбарах


КІЕЎ. Віктар Юшчанка сёньня выказаўся аб тым, што ён набярэ 60 адсоткаў галасоў і выйграе паўторнае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах 26 сьнежня.Ён сказаў таксама на прэс-канфэрэнцыі, што ня будзе перасьледваць сваіх палітычных апанэнтаў, калі пераможа на прэзыдэнцкіх выбарах 26 сьнежня. Ён сказаў, што ніколі ня будзе праводзіць палітыку перасьледу і адплаты. Сёньня жыцьцё ва украінскай сталіцы вяртаецца ў нармальнае рэчышча. Больш за два тыдні прыхільнікі апазыцыйнага кандыдата Віктара Юшчанкі пратэставалі супраць афіцыйных вынікаў другога туру прэзыдэнцкіх выбараў. Юшчанка папрасіў, каб яны скончылі аблогу асноўных урадавых будынкаў пасьля таго, як парлямэнт прыняў зьмены у выбарчым заканадаўстве. У цэнтры Кіева засталіся толькі некалькі соцень прыхільнікаў Юшчанкі.
XS
SM
MD
LG