Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як беларусы адзначаюць Дзень правоў чалавека - хроніка падзеяў 1996-2004


Альгерд Невяроўскі, Менск 10 сьнежня, дзень прыняцьця Генэральнай асамблеяй ААН Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, у Беларусі стаў актыўна адзначацца з 1996 году. Тады актывісты шэрагу моладзевых арганізацыяў каля будынку Нацыянальнага банку Беларусі арганізавалі акцыю-пэрформанс, патрабуючы вызваліць з турмы паэта Славаміра Адамовіча. Пасьля акцыі многія яе ўдзельнікі былі затрыманыя.

У 1997 годзе актывісты праваабарончых арганізацыяў наладзілі на менскай плошчы Якуба Коласа мітынг пратэсту супраць парушэньня ў Беларусі правоў чалавека.

Гэты дзень у 1998 годзе быў адзначаны ў Менску пікетамі Беларускага Хэльсынскага Камітэту, цэнтру “Вясна” і ініцыятыввы “Хартыя-97”.

А ў 1999 годзе, калі актывісты шэрагу апазыцыйных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў спрабавалі перадаць Аляксандру Лукашэнку зварот з заклікам спыніць палітычныя рэпрэсіі, былі затрыманыя і прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці намесьнік старшыні БНФ Юры Хадыка й праваабаронца Алесь Бяляцкі.

У 2000 годзе правабаронцы адзначылі Дзень правоў чалавека народнымі гуляньнямі ў цэнтры Менску з партрэтамі зьніклых вядомых у Беларусі людзей.

З 2001 году гэты дзень традыцыйна адзначаецца ў Менску на Кастрычніцкай плошчы “Ланцугом неабыякавых людзей”. У 2002 і 2003 гадах пасьля гэтых акцыяў затрымлівалі Алеся Бяляцкага і актывістку “Хартыі-97” Натальлю Каляду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG