Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхаіл Марыніч, Валер Леванеўскі й Аляксандар Васільеў атрымалі прэміі “Хартыі-97”


Валер Каліноўскі, Менск Грамадзянская ініцыятыва “Хартыя-97” сёньня ўганаравала прэміямі за дасягненьні ў галіне абароны правоў чалавека за мінулы год былога міністра замежнаэканамічных сувязяў Міхаіла Марыніча, кіраўнікоў страйкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева.

Уся тройца ўганараваных цяпер знаходзіцца пад вартай паводле справаў, якія маюць палітычную матывацыю. “Хартыя” адзначае асабістую мужнасьць гэтых людзей пры адстойваньні правоў чалавека. Усе яны былі прызнаныя “Міжнароднай амністыяй” вязьнямі сумленьня.

Уганараваныя таксама лідэр дэпутацкай групы “Рэспубліка” Валеры Фралоў, каардынатар руху “Зубр” Мікіта Сасім, адзін зь лідэраў “Маладога фронту” Артур Фінкевіч, а таксама журналістка “Белорусской деловой газеты” Ірына Халіп, якая атрымала прэмію за найлепшае адлюстраваньне праваабарончай тэмы.
XS
SM
MD
LG