Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: "Ці сутыкаліся вы з парушэньнем сваіх правоў?"


Ганна Соусь, Менск Cёньня Міжнародны дзень правоў чалавека. Ці сутыкаліся вы з парушэньнем сваіх правоў? З гэтым пытаньнем нашая карэспандэнтка зьвярнулася да людзей на менскіх вуліцах.

(Карэспандэнтка: ) “Сёньня Міжнародны дзень правоў чалавека. 10 сьнежня 1948 году была прынятая Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека. Ці сутыкаліся вы калі-небудзь з парушэньнем сваіх правоў?”

(Спадар: ) “Канечне, сутыкаўся: з праваахоўнымі органамі часта праблемы ўзьнікаюць. Парушаюць правы, грошы часам забіраюць, трымаюць у камэры ні за што цэлую ноч і ня кажуць, што я парушыў”.

(Спадарыня: ) “Я мяркую, што кожны чалавек сутыкаўся з парушэньнем сваіх правоў. Нават малыя дзеці, калі іх б’юць бацькі, то гэта таксама парушэньне правоў. Калі людзі лаюцца матам адзін на аднаго, то гэта таксама парушэньне правоў чалавека”.

(Спадар: ) “З парушэньнем маіх правоў? Не, я яшчэ не сутыкаўся з гэтым. Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека гарантуе вельмі шмат правоў, і ў нашай краіне ўсе яны выконваюцца, і парушэньняў я не сустракаў”.

(Спадарыня: ) “Я пакуль не сутыкалася, але мае знаёмыя, бацькі — часта. Мае бацькі лекары, ім заробкі вельмі часта затрымліваюць, я лічу гэта парушэньнем эканамічных правоў”.

(Спадар: ) “Вядома, я неаднаразова браў удзел у дэманстрацыях, і адчуваў, як і многія іншыя, уціск з боку ўладаў”.

(Спадар: ) “Дзякую, не сутыкаўся. Яны добра абароненыя нашымі ўладамі, нашым народам, нашай Канстытуцыяй”.

(Спадарыня: ) “У нашай краіне бальшыня правоў парушаецца, але не глябальна”.

(Спадарыня: ) “Я ў мэдыцыне працавала, і там усё было добра”.

(Спадарыня: ) “Вельмі шмат. Я мастачка, у мяне было вельмі шмат праблемаў і вельмі шмат парушаных правоў”.

(Спадарыня: ) “Не, не прыходзілася. Можа, гэта і добра. Гэта залежыць і ад самога чалавека, ад яго ведаў, ад яго імкненьня ведаць свае правы. Але я лічу, што ў нас у грамадзтве ня ўсё добра з гэтым”.

(Спадар: ) “Па радыё чуў пра гэта, але сам не сутыкаўся”.

(Спадар: ) “Ніколі не сутыкаўся”.

(Карэспандэнтка: ) “А якія правы вы ведаеце, якія гарантуе Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека, якую падпісала Беларусь?”

(Спадар: ) “Свабоду”.
XS
SM
MD
LG