Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Завадзкая патрабуе дапытаць Аляксандра Лукашэнку


Алег Грузьдзіловіч, Менск Маці зьніклага ў 2000 годзе апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага накіравала скаргу новаму генэральнаму пракурору Беларусі Пятру Міклашэвічу.

Вольга Завадзкая патрабуе правесьці дадатковае вывучэньне заявы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў яго нібыта ёсьць дакумэнты, якія тычацца справы Завадзкага. “Аляксандра Лукашэнку трэба дапытаць адносна таго, якімі дакумэнтамі ён сапраўды валодае”, — лічыць Вольга Завадзкая.

Нагадаем, улетку Аляксандар Лукашэнка публічна заявіў, што мае нейкія дакумэнты, якія могуць “зрабіць са справы Завадзкага антысправу”. Аднак дагэтуль усе спробы Вольгі Завадзкай і яе адвакатаў дамагчыся на гэтай падставе дадатковага расьсьледаваньня былі безвыніковымі.
XS
SM
MD
LG