Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія праваабаронцы заклікалі новага генэральнага пракурора зьвярнуць увагу на выкананьне законаў у галіне правоў чалавека


Алег Грузьдзіловіч, Менск Зварот на імя генэральнага пракурора Пятра Міклашэвіча перадала ў пракуратуру краіны дэлегацыя беларускіх праваабаронцаў. Зварот падпісалі прадстаўнікі Беларускага Хэльсынскага камітэту, цэнтру “ Вясна” і іншых арганізацыяў.

Праваабаронцы выказалі Пятру Міклашэвічу ўласную ацэнку становішча з правамі чалавека ў Беларусі й заклікалі яго на новай пасадзе зьвярнуць асаблівую ўвагу на выкананьне законаў у гэтай галіне.

На мінулым тыдні Пётар Міклашэвіч быў прызначаны на пасаду генэральнага пракурора замест Віктара Шэймана, якога Аляксандар Лукашэнка прызначыў кіраўніком сваёй адміністрацыі.
XS
SM
MD
LG