Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На запрашэньне “Беларускай ініцыятывы” ў Варшаве выступіць гурт “Крама”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве створаная новая арганізацыя “Беларуская ініцыятыва”, якая ў гэтыя выходныя ладзіць сваю першую значную акцыю ў польскай сталіцы – канцэрт гурту “Крама”. Канцэрт адбудзецца ў суботу ўвечары ў адным з варшаўскіх клюбаў.

У “Беларускую ініцыятыву” ўвайшлі некалькі беларусаў, якія стала жывуць у Варшаве, а таксама студэнты зь Беларусі, якія вучацца ў Варшаве. Усе яны былі раней сябрамі іншых беларускіх арганізацыяў у Польшчы, але ўрэшце вырашылі заснаваць сваю. “Мы папросту знайшлі адно аднаго і зразумелі, што нам будзе лёгка разам працаваць”, кажа Уладзімер Міхневіч – каардынатар “Беларускай ініцыятывы”.

Канцэрт гурту “Крама” – першая значная акцыя новай арганізацыі, але, як кажа спадар Міхневіч – арганізацыя канцэртаў гэта толькі адзін з накірункаў дзейнасьці “Беларускай ініцыятывы”. Гаворыць Удлзімер Міхневіч:

(Міхневіч: ) “Музыкі – гэта адзін з аспэктаў нашай дзейнасьці, бо мы ўвогуле плянуем дзейнасьць на культурніцкай глебе. Гэта і канцэрты, і адукацыйныя варштаты – у сэнсе грамадзкай супольнасьці, моўных варшатаў. Але галоўнае, што мы будзем рабіць – гэта рэклямаваць Беларусь. Мы хочам зрабіць Беларусі добрае імя”.

Праца на карысьць стварэньня гэтага добрага імя пачнецца 11 сьнежня а 18.30 у варшаўскім клюбе “Hybrydy” што на вуліцы Злотэй у цэнтры польскай сталіцы, дзе зайграе знакаміты беларускі гурт “Крама”.

Напрыканцы яшчэ адзначу, што “Беларуская ініцыятыва” – гэта ініцыятыва цалкам прыватная. Усе сябры гэтай арганізацыі маюць сталую працу альбо вучацца, а грамадзкімі справамі займаюцца выключна ў вольны час.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG