Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шыіцка-курдзка-туркамэнскі блёк створаны ў Іраку


БАГДАД. У Іраку прадстаўнікі шыіцкіх палітычных партыяў абвясьцілі сёньня аб стварэньні кааліцыйнага блёку “Аб’яднаны Ірацкі Зьвяз” з 228 кандыдатаў для ўдзелу ў выбарах, прызначаных на 20-гастудзеня. Кааліцыю ачоліў рэлігійны лідэр шыітаў аятала Алі Ас-Сыстані. У яе ўвайшлі 22 партыяў і арганізацыяў, у тым ліку тры галоўныя шыіцкія партыі, Курдзкая партыя, члены сэксты Языдзі і руху нацыянальнай меншыні туркамэнаў. У Нацыянальным сходзе Іраку будзе дзьвесьце семдзесят пяць парлямэнтароў, якія прызначаць урад і групу для напісаньня новае канстытуцыі. Тымчасам у Багдадзе ў мінамётным абстрэле загінулі 2 іракцы. Чатыры амэрыканскія вайскоўцы сілаў спэцпрызначэньня пакараныя за зьдзекі над зьняволенымі ў Іраку.
XS
SM
MD
LG