Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Аўганістану пакляўся выкараніць мак


КАБУЛ. Аўганскі прэзыдэнт Хамід Карзай на антынаркатычнай канфэрэнцыі паўтарыў сваё абяцаньне зьнішчыць нарказварот і вырошчваньне опіюмнага маку у сваёй краіне. (Карзай:) -- Бог бачыць, як мне цяжка, калі замежнікі прыяжджаюць у мой офіс і кажуць, што аўганцы вырошчваюць опіюмны мак. Я адчуваю сябе вінаватым. Для маёй нацыянальнай годнасьці цяжка такое выслухоўваць. Гэты сорам павінны сысьці з нашай краіны. Давайце вызвалімся ад гэтага сораму. Паўтарайце за мной: мы ня хочам вырошчваць мак. Мы выбіраем жыцьцё, гонар і павагу.
XS
SM
MD
LG