Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскі самалёт абстраляў машыну з палестынцамі


ГАЗА. Прадстаўнікі палестынскай службы бясьпекі паведамляюць, што тры палестынскія ваяўнікі былі паранены. Калі безпілётны ізраільскі самалёт стрэліў ракетай у аўтамабіль у паласе Газа. Гэта адбылося сёньня. Сярод параненых камандуючы Народных груповак супраціву. Ізраільскія збройныя сілы ніяк не пракамэнтавалі паведамленьне. Гэта першая атака ізраільцянаў цягам некалькіх тыдняў. Раней Ізраіль заявіў, што ўстрымаецца ад наступальных дзеяньняў да выбараў палестынскага кіраўніка, якія заплянаваны на 9 студзеня.
XS
SM
MD
LG