Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты балканскіх краінаў зьбіраліся ў Тыране


ТЫРАНА. Кіраўнік ЮНЕСКО сёньня пахваліў балканскіх лідэраў на апошнія намаганьні палепшыць стабільнасьць у рэгіёне. Генэральны дырэктар агэнцтва ААН Каічыра Мацуура ўдзельнічаў у рэгіянальнай сустрэчы прэзыдэнтаў балканскіх краінаў. Ён сказаў, што не зважаючы на этнічныя і рэлігійныя межы, удалося дамагчыся мірнага, дэмакратычнага, стабільнага разьвіцьця балканскіх краінаў. У двухдзённай сустрэчы бралі ўдзел прэзыдэнты Босьніі і Гэрцагавіны, Балгарыі, Харватыі, Македоніі і Сэрбіі і Чарнагорыі.
XS
SM
MD
LG