Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША дапамогуць фінансаваць місію назіральнікаў АБСЭ на украінскіх выбарах


ВЕНА. Злучаныя Штаты заявілі сёньня ў АБСЭ, што Украіна ды іншыя былыя рэспублікі СССР могуць і павінны мець сяброў на усходзе і захадзе. Амэрыканскі прадстаўнік сказаў Пастаяннай Радзе АБСЭ, што паняцьце “сфэраў уплыву” недарэчнае адносна сытуацыі ва Украіне. Амэрыканскія камэнтары былі зроблены цягам дэбатаў наконт становішча ва Украіне, зьвязанага з паўторнымі выбарамі прэзыдэнта. Прадстаўнік ЗША поль Джонс паўтарыў заклік Вашынгтона да усіх удзельнікаў—супрацоўнічаць дзеля мірнага вырашэньня украінскага крызісу. Ён сказаў, што важна, каб выбары былі свабоднымі, дэмакратычнымі і празрыстымі. Украінскя ўлады павінны прыкласьці ўсе намаганьні, каб пазьбегчы ашуканства і злоўжываньняў. АБСЭ зьбіраецца даслаць ва Украіну вялікую колькасьць назіральнікаў. Джонс зазначыў, што ЗША дапамогуць фінансаваць місію назіральнікаў.
XS
SM
MD
LG