Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“13 год таму назад былі падпісаныя дамовы ў Віскулях. І з гэтым я віншую С.С.Шушкевіча, які падпісаў гэтую дамову, і ўвесь беларускі народ”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 9 сьнежня 2004 г. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Спадарыня: ) “Добры вечар, паважанае Радыё Свабода! Тэлефаную зь Менску. Сёньня 8 сьнежня – знамянальны дзень у гісторыі нашай краіны. 13 год таму назад былі падпісаныя дамовы ў Віскулях. І з гэтым я віншую Станіслава Станіслававіча Шушкевіча, які падпісаў гэтую дамову, і ўвесь беларускі народ. Дзякуючы гэтаму дакумэнту мы набылі дзяржаўнасьць, мы сталі незалежнай дзяржавай – Рэспублікай Беларусь”.

(Спадар: ) “Хацеў бы трохі пакрытыкаваць вашае радыё. Вось расейская Свабода, у адрозьненьне ад вас, канкрэтныя прыклады прыводзіць з жыцьця. Вось што людзям патрэбнае, а ня нейкія высокія матэрыі. А тое ў нас так неяк усё перакручана, каб парадак быў. Бабулька 82 гады, сьляпая, інвалід другой групы з дапамогай суседзяў падала заяву ў міністэрства юстыцыі, нешта ў яе ня так вызначалі. Больш за месяц там нешта вырашаюць, яна ўжо два разы ў шпіталі ляжала, ледзь не памерла, і невядома, ці вырашылі нешта да цяперашняга часу.

Учора Лукашэнка выступаў на сходзе нейкім – невядома, што ён там праводзіць сярод гэтых пракурорскіх супрацоўнікаў. І вось ён ім чытае мараль, што трэба так і гэтак. Ды ўсё гэта яны і без яго ведаюць! Ён бы лепш глянуў, як яны гэта выконваюць! Вось пра што трэба казаць!”

(Анастас Семяновіч: ) “Шаноўныя гаспадары і гаспадыні Радыё Свабода! Пытаньне і просьба да вас. Падрабязна растлумачце, што прыняла Вярхоўная Рада Ўкраіны, і ролю будучага прэзыдэнта Ўкраіны. Калі магчыма, перад украінскімі паведамленьнямі ўключайце іхны гімн. Ён вельмі-вельмі дабротны. Дзякуй за ўвагу”.
XS
SM
MD
LG