Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынія можа далучыцца да Эўразьвязу 1 студзеня 2007 г.


БРУСЭЛЬ. Скончыліся перамовы аб далучэньні Румыніі да Эўразьвязу. Міністар замежных справаў Румыніі Мірча Геаяна выказаў упэўненасьць, што ягоная краіны далучыцца да Эўразьвязу 1 студзеня 2007 г. Эўразьвяз аднак цьвердзіць, што рашэньне можа быць скасаванае, калі Румынія саступіць са шляху дэмакратычных рэформаў. Афіцыйнае закрыцьцё перамоваў Эўразьвяз – Румынія чакаецца на наступным тыдні.
XS
SM
MD
LG