Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Варшаве паранены Тадэвуш Мазавецкі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня апоўдні ў аўтамабільнай катастрофе ў Варшаве быў паранены першы дэмакратычны прэм’ер Польшчы Тадэвуш Мазавецкі.

Службовы “Мэрсэдэс” Тадэвуша Мазавецкага, у якім, акрамя былога прэм’ера, кіроўца вёз яшчэ і былога сьпікера польскага Сэйму Веслава Хшаноўскага, сутыкнуўся з мікрааўтобусам на адным з найбольш рухлівых варшаўскіх скрыжаваньняў. Абодва пасажыры былі неадкладна дастаўленыя ў цэнтральны клінічны шпіталь Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы.

(Праховіч) “Спадар прэм’ер адчувае сябе адносна нядрэнна. Цяпер яго абсьледуюць лекары, каб высьветліць ці ня меў гэты выпадак больш небясьпечных наступстваў для ягонага здароў’я.

Лекары кажуць, што абодва пацыенты ў стабільным і прытомным стане, але будуць вымушаныя застацца ў клініцы прынамсі да канца тыдня.

Паводле папярэдніх дадзеных, аварыя адбылася з-за неахайнасьці кіроўцы Тадэвуша Мазавецкага.
XS
SM
MD
LG