Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У камуністычныя часы на чэхаславацкай мяжы загінула мноства грамадзянаў і яшчэ больш саміх памежнікаў


ПРАГА. 282 чалавекі загінулі на чэскай мяжы падчас камуністычнага кіраваньня з 1948-га да 89-га году. З іх 145, сярод якіх былі дзеці, застрэлілі памежнікі, іншыя 96 загінулі, спрабуючы перасячы мяжу, на калючым дроце ад электратоку ці на іншых перашкодах. Пра гэта піша газэта “Лідовэ навіны”. На мяжы гінулі ня толькі чэхаславацкія грамадзяне, але таксама 14 аўстрыйцаў, 31 паляк, 14 немцаў з ГДР і 7 з Заходняй Нямеччыны. Сярод ахвяраў былі югаславы, вугорцы і нават адзін француз і адзін мараканец. Забітых звычайна хавалі ў лесе каля мяжы. Паведамляецца таксама, што за гэты час яшчэ больш загінула чэхаславацкіх памежнікаў — 648. Абсалютная большасьць — на мінных палях і ад электратоку — пры абслугоўваньні агароджаў з калючага дроту, якім была аперазана мяжа.
XS
SM
MD
LG