Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злучаныя Штаты зноў адчынілі амбасаду ў Саудаўскай Арабіі


ЭР-РЫЯД. Злучаныя Штаты сёньня зноў адчынілі сваю амбасаду ў саудаўскай сталіцы. Але консульства ў Джыдзе пакуль зачынена пасьля збройнага нападу на яго два дні таму. Калі яно будзе адчынена — не паведамляецца. Амэрыканскія дыпляматычныя місіі былі зачынены ў панядзелак пасьля здарэньня ў Джыдзе. Там загінулі пяць супрацоўнікаў консульства, неамэрыканцы. Таксама былі забіты чатыры ваяўнікі, а адзін захоплены. Саудаўскае крыло Аль-Кайды заявіла, што напад на консульства адбыўся ў адказ на заняцьце ў Іраку горада Фалуджа, які абаранялі паўстанцы.
XS
SM
MD
LG