Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі народ больш ня будзе выбіраць губэрнатараў


МАСКВА. Верхняя палата парлямэнту Расеі ухваліла плян прэзыдэнта Пуціна скасаваць выбары губэрнатараў шляхам усеагульнага галасаваньня. Цяпер дакумэнт мае падпісаць сам прэзыдэнт. Гэта дасьць яму магчымасьць прызначаць губэрнатараў, якіх потым будуць зацьвярджаць мясцовыя заканадаўчыя органы. Гэты законапраект быў крытыкаваны як крок назад ад дэмакратыі. Савет Фэдэрацыі таксама ухваліў зьмены наконт рэгістрацыі палітычных партыяў. Зараз для рэгістрацыі патрэбны будуць 50 тысяч сябраў, а ня 10 тысяч, як было раней. Мяркуюць, што гэта ўскладніць рэгістрацыю новых палітычных партыяў.
XS
SM
MD
LG