Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай хоча, каб Эўразьвяз скасаваў эмбарга на пастаўкі зброі


ГААГА. Кітайскі прэм’ер-міністар Вэн Джыбао сказаў сёньня на сустрэчы з прадстаўнікамі Эўрапейскага Зьвязу, што эмбарга на пастаўкі зброі ў Кітай з боку Эўразьвязу ёсьць “вынікам халоднай вайны”. У дакумэнце паводле сустрэчы гаворыцца, што Эўразьвяз пацьвердзіў сваю палітычную волю, каб працягваць працу адносна скасаваньня эмбарга. Міністар замежных справаў Нідэрляндаў Бэн Бот сказаў, што Эўразьвяз пакуль не гатовы скасаваць эмбарга, але ён спадзяецца, што гэта будзе зроблена ў наступным годзе. Забарона на пастаўкі зброі ў Кітай была прынята ў 1989 годзе пасьля таго, як улады падавілі пратэсты дэмакратычна настроеных кітайцаў у Пэкіне.
XS
SM
MD
LG