Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі наведаў паўднёвакарэйскі вайсковы кантынгент у Іраку


БАГДАД. Сёньня ў Іраку загінулі прынамсі тры чалавекі. Адбыўся напад на пастарунак у горадзе Самара на поўначы ад Багдада. Прынамсі адзін паліцыянт загінуў. Прадстаўнікі шпіталя ў Рамадзі гавораць, што загінулі два іракцы падчас нападу на амэрыканскі кантрольна-прапускны пункт. Амэрыканскі прадстаўнік сказаў, што ад выбуху прыдарожнай бомбы паранены два жаўнеры, якія былі ў складзе вайсковага канвою. Гэта адбылося на поўдні Багдада. У горадзе Хіла паліцыянты знайшлі труп нацыянальнага гвардэйца з адцятай галавой. Паўднёвакарэйскі прэзыдэнт Рог Мугын наведаў вайсковы кантынгент гэтай краіны на поўначы Ірака. Там знаходзяцца 3600 паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў. Чакаецца, што ў паўднёвым горадзе Басра брытанскі міністар абароны Джэф Хун сустрэнецца з ірацкімі ўладамі і брытанскімі вайскоўцамі.
XS
SM
MD
LG