Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На праспэкце Скарыны ў кантэйнэры для сьмецьця знайшлі 2 кіляграмы тратылу


Падрыхтавала Іна Студзінская Агляд беларускага друку

“Комсомольская правда в Белоруссии” нагадвае бацькам, што для выезду дзяцей ў Расею цяпер абавязкова спатрэбіцца пашпарт (раней дзецям можна было вандраваць па пасьведчаньнях аб нараджэньні). Падобнае правіла ўжо існуе для беларускіх дзетак, якія выяжджаюць на Украіну. Цяпер і ў Расею бяз пашпарту нельга...

У цэнтры беларускай сталіцы, на праспэкце Скарыны, у кантэйнэры для сьмецьця знайшлі 2 кіляграмы тратылу – ажно 5 тратылавых шашак, якія зьнішчаныя на палігоне. Паводле ацэнак адмыслоўцаў, іх хапіла б на некалькі тэрактаў – напрыклад, пры выбуху ў маскоўскім мэтро, дзе загінула тры дзесяткі чалавек, выкарысталі ўсяго 800 грамаў тратылу.

“Курьер из Борисова” паведамляе, што жыхары вёскі Зэмбін ўвечары ня могуць купіць хлеб, бо 2 прыватныя прадуктовыя крамы закрылі з-за парушэньняў правілаў гандлю. Уладальнікі зачыненых крамаў вывесілі на дзьверы паперкі з нумарамі тэлефонаў райвыканкаму – каб пакупнікі ведалі, куды скардзіцца.

“Газета Слонимская” публікуе артыкул “Дом пабудаваць — не паперу падпісаць”. З 85 кватэраў, што заплянавана ўзьвесьці для працаўнікоў сяла ў 2004 годзе, па справаздачах будаўнікоў ужо здадзена 48. Але рэальна засяліцца змаглі лічаныя сем’і, бо здадзенае жытло – ня проста з дробнымі недаробкамі, а такое, у якім жыць немагчыма.

“Бобруйский курьер” прапануе вялікі аналітычны матэрыял з інтрыгуючым назовам “Летаргічны сон Бабруйскага подыюму” – пра тое, чаму ў горадзе не засталося ніводнага мадэльнага агенцтва з былых пяці. І перасьцерагае, што цяпер конкурс “Міс Беларусь” рызыкуе застацца без прыгожых бабруйчанак.

5 куляў з нагану выпусьціў невядомы ў супрацоўніка па маркетынгу адной з камэрцыйных фірмаў, але прамахнуўся. Бабруйская міліцыя кваліфікавала гэта як замах на забойства і ўпарта шукае злачынцу і замоўцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG