Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На думку прадстаўніка ЗША ў ААН, міжнародная супольнасьць ня ў стане спыніць крызыс у Дарфуры


НЬЮ-ЁРК. Амбасадар Злучаных Штатаў у ААН Джон Дэнфарт заявіў, што міжнародная супольнасьць ня ў стане спыніць гуманітарны крызыс у рэгіёне Дарфур на захадзе Судану. Гэтыя камэнтары прагучалі пасьля справаздачы Генэральнага сакратара ААН Кофі Анана, які адзначыў, што ў Дарфуры не спыняюцца гвалт і масавыя рабаваньні. За апошнія гады блізу 70 тысячаў чалавек загінулі і болей за 2 мільёны былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў выніку сутычак паміж паўстанцамі і праўрадавымі войскамі.
XS
SM
MD
LG