Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве адбываецца паседжаньне Вярхоўнай Рады ў пытаньні зьменаў выбарчага заканадаўства


КІЕЎ. Сёньня адбываецца паседжаньне ўкраінскай Вярхоўнай Рады, на якім абмяркоўвацца пакет законапраектаў што да зьмены выбарчага заканадаўства. Апазыцыя настойвае на гэтых зьменах, каб запабегчы магчымага фальшаваньня вынікаў выбараў. Аднак, дэпутаты з кааліцыі, у якую ўваходзяць камуністы, сацыял-дэмакраты ды чальцы Рады з праўрадавых фракцыяў заявілі, што законы будуць прынятыя толькі ў пакеце са зьменамі ў канстытуцыю, якія перадаюць значную частку паўнамоцтваў ад прэзыдэнта краіны Радзе. Віктар Юшчанка не пагаджаецца на гэтую прапанову ды абвінавачвае ўлады ў тым, што яны хочуць аслабіць яго паўнамоцтвы пасьля яго перамогі. Сэнатара Рычард Лугар сказаў, што калі не адбудзецца рэформа выбарчага заканадаўства, жыхары Ўкраіны ня будуць верыць у вынікі перавыбараў.
XS
SM
MD
LG