Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайская кампанія стала трэцім у сьвеце вырабцам кампутараў


ПЭКІН. Кітайская кампанія “Ленова Груп” набыла вялікую частку вытворчасьці пэрсанальных кампутараў амэрыканскай карпарацыі IBM, заплаціўшы за гэта 1 мільярд 250 мільёнаў даляраў. Старшыня "Леновы" Ліў Чуанжы на прэсавай канфэрэнцыі сказаў, што гэтая зьдзелка выводзіць "Ленову" на ўзровень трэцяй у сьвеце кампутарнай карпарацыі з аб’ёмам продажу болей за 10 мільярдаў даляраў у год.
XS
SM
MD
LG