Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея крытыкуе АБСЭ і Захад за ўмяшаньне ў справы Ўкраіны


У Сафіі скончылася двухдзённая канфэрэнцыя міністраў замежных справаў краінаў АБСЭ. Яе ўдзельнікам не ўдалося узгадніць тэкст заключнай дэклярацыі з заклікам да ўдзельнікаў украінскага палітычнага працэсу. Прыняцьце дакумэнта блякавала Расея. Міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў выказаў пратэст супраць "умяшаньня заходніх краінаў у справы Украіны" і заявіў, што АБСЭ пачынае працаваць на разьдзяленьне народаў. Дзяржсакаратар ЗША Колін Паўэл адпрэчыў зьвінавачаньні Расеі і ў сваю чаргу выказаў заклапочанасьць рэгрэсам дэмакратыі ў гэтай краіне.

(Паўэл:) Мы, як і раней, заклапочаныя тым, што некаторыя члены АБСЭ не выконваюць свае абяцаньні што да ўмацаваньня дэмакратыі і павагі да асноўных правоў чалавека. Мы заклапочаныя зьменамі, што адбываюцца ў Расеі, асабліва тымі, што адбіваюцца на правох чалавека і павазе да закону.
XS
SM
MD
LG