Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты балтыйскіх краінаў яшчэ ня вырашылі ці ехаць у Маскву на Дзень перамогі 9 траўня 2005 году


ТАЛІН. Прэзыдэнты балтыйскіх краінаў зьбіраюцца напачатку вясны вырашыць: ці ехаць ім у Маскву на сьвяткаваньня Дня перамогі 9 траўня? Тры прэзыдэнты ўзгаднілі гэта на сваёй апошняй сустрэчы у Вільні. Пра гэта эстонскі міністар замежных справаў Крысьціна Оюланд паведаміла, адказваючы на пытаньні ў парлямэнце. Яна ня стала прысьпешваць падзеі наконт таго, якім можа быць гэтае рашэньне, толькі сказала, што для Эстоніі 9 траўня 1945 году азначае заканчэньне нацысцкай акупацыі. Тым жа часам гэтая дата—пачатак другой савецкай акупацыі. Заахвоваючы кіраўнікоў Латвіі і Эстоніі прыехаць у Маскву на сьвяткаваньне 60-годзьдзя перамогі над нацысцкай Нямеччынай, расейскі бок намякае на магчымасьць падпісаньня канчатковага пагадненьня наконт вызначэньня межаў з Расеяй.
XS
SM
MD
LG