Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саламон Пасі заклікае украінцаў ажыцьцявіць паўторнае галасаваньне 26 сьнежня


САФІЯ. Міністры замежных справаў краінаў АБСЭ скончылі сёньня двухдзённую сустрэчу ў балгарскай сталіцы. У заключным паведамленьні адлюстраваны рознагалосьсі адносна некалькіх праблемаў. Прадстаўнікі 55 краінаў не падпісалі канчатковай дэклярацыі, хаця было прынята каля 20 дакумэнтаў, адзін з якіх датычыць сытуацыі ў Нагорным Карабаху. Аднак ня быў прыняты дакумэнт адносна палітычнага становішча ва Украіне. Старшыня АБСЭ Саламон Пасі зьвярнуўся да ўсіх бакоў украінскай палітычнай сцэны з заклікам ажыцьцявіць рашэньне Вярхоўнага Суду скасаваць вынікі другога туру прэзыдэнцкіх выбараў і правесьці новае галасаваньне 26 сьнежня.
XS
SM
MD
LG