Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Краіны-удзельніцы Вышэградзкай групы прышлюць ва Украіну назіральнікаў


КРАКАЎ. Сёньня ўдзельнікі Вышэградзкай групы—Польшча, Чэхія, Славакія і Вугоршчына запэўнілі, што будуць выкарыстоўваць свой уплыў, каб знайсьці падтрымку Эўразьвязу для дэмакратычнай Украіны. Польскі міністар замежных справаў Владзімеж Цімашэвіч сказаў, што прадстаўнікі чатырох краінаў пагадзіліся: дэмакратычнай Украіне, якая будзе гатовы правесьці фундамэнтальныя рэформы, трэба прапанаваць доўгатэрміновую эўрапейскую пэрспэктыву. Міністры замежных справаў Вышэградзкай групы запэўнілі, што будуць шукаць падтрымкі ўсяго Эўразьвязу для Украіны, каб яна была багатай, дэмакратычнай і набліжанай да эўрапейскіх і атлянтычных каштоўнасьцяў. Міністры таксама сказалі, што супольна прышлюць ва Украіну 120 назіральнікаў на галасаваньне 26 сьнежня. А Владзімеж Цімашэвіч сказаў, што незалежна ад гэтага Польшча дашле яшчэ 60 назіральнікаў.
XS
SM
MD
LG