Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку зьбіраюцца ўдзельнічаць у выбарах нават прыхільнікі антыамэрыканскага клерыкала


БАГДАД. Паведамляецца, што асноўныя шыіцкія палітычныя сілы сфармавалі альянс для ўдзелу ў выбарах, якія адбудуцца ў наступным месяцы. Яны хочуць стварыць сьпіс з 240 кандыдатаў. Былы навуковец-ядзершчык Хусэйн аль-Шарыстані паведаміў, што ў яго увайшлі 20 палітычных груповак, таксама нешыіцкія. Ён таксама сказаў, што 30 кандыдатаў—пасьлядоўнікі Мактада аль-Садра, антыамэрыканскага клерыкала, збройныя атрады якога змагаліся сёлета з амэрыканцамі. Аднак ні сам аль-Садр, ні ягоныя дарадцы ня будуць балятавацца. 30 студзеня іракцы павінны абраць 275 дэпутатаў Нацыянальнага сходу, якія прызначаць урад і тых, хто напіша новую канстытуцыю.
XS
SM
MD
LG