Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 7 сьнежня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 7 сьнежня.

“Крыніца”, 1924 год. Зь Менску:

“Музычны тэхнікум у Менску пачынае ўдачліва арганізавацца. Атрымана ўжо з Масквы згода прафэсара Я.Прохарава і кампазытара Аладава на пераезд іх у Менск для выкладаньня належных навук у тэхнікуме. Двое з прафэсараў зачыненага ў Віцебску музычнага тэхнікуму згадзіліся так-сама на пераезд у Менск. Наплыў жадаючых вучыцца ў музычным тэхнікуме нязвычайны. Можна спадзявацца, што прафэсура маладога тэхнікума і здольныя з моладзі-вучняў пакладуць належную працу, каб працаваць над беларускай музыкай, што дасьць з гадамі магчымасьць заснаваць так патрэбную беларускую кансэрваторыю”.

“Вечерний Минск”, 1984 год. Чытач Я.Уласевіч пытаецца:

“Растлумачце, калі ласка, што лічыцца харчовымі адкідамі?” Газэта цалкам сур’ёзна тлумачыць: “У адпаведнасьці з загадам ЦСУ СССР ад 20 ліпеня 1978 году да харчовых адкідаў належаць непрыдатныя для ўжываньня адкіды гародніны, садавіны, бульбы, ачысткі ад бульбы, капусты і іншай гародніны, яечная шкарлупа, шалупіньне цыбулі, хлебныя, мясныя і малочныя рэшткі, адкіды сталовак, кухняў, уключна з рэшткамі прыгатаванай ежы, адкіды індывідуальнага харчаваньня насельніцтва і іншае”.

“Звязда”, 1994 год. Прамова Аляксандра Лукашэнкі ў Будапэшце:

“Як Прэзыдэнт Беларусі, я перажываю пачуццё велізарнай гордасці за тое, што мая рэспубліка стала першай у сусветнай гісторыі дзяржавай, якая добраахвотна, без усялякіх умоў адмовілася ад магчымасці валодання ядзернай зброяй… Мы перакананыя, што нашы нашчадкі ўспомняць аб нас з удзячнасцю і ў іх падручніках гісторыі раздзел “Свет без ядзернай зброі” будзе пачынацца словамі: “Першай краінай, якая добраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі, была Беларусь…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG