Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік пераходнага ўраду Іраку правядзе ў Маскве перамовы з расейскім прэзыдэнтам


МАСКВА. Сёньня кіраўнік пераходнага ўраду Іраку Іяд Аляўі сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным. Ірацкая дэлегацыя, у склад якой уваходзяць міністры пераходнага ўраду і прадпрымальнікі, распачала візыт у Маскву ўчора. Учора Ўладзімер Пуцін сказаў, што перамовы будуць сфакусаваныя на розных пытаньнях супрацоўніцтва, уключна з расейскім удзелам у разьвіцьці нафтавай прамысловасьці Іраку. Расейскія кантракты, што былі падпісаныя яшчэ ў часы Садама Хусэйна, былі прыпыненыя пасьля пачатку апэрацыі войскаў кааліцыі.
XS
SM
MD
LG