Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня адбудзецца інаўгурацыя Хаміда Карзая


КАБУЛ. Сёньня адбудзецца інаўгурація першага абранага народам прэзыдэнта Аўганістану Хаміда Карзая. На цырымоніі інаўгураціі будзе прысутнічаць віцэ-прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дзік Чэйні і міністар абароны Дональд Рамсфэльд. Войскі Аўганістану, Злучаных Штатаў ды НАТО распачалі маштабную апэрацыю, ськіраваную на запабяганьне магчымых нападаў узброеных прыхільнікаў Талібану. Хамід Карзаі кіраваў пераходным урадам Аўганістану з моманту яго стварэньня пасьля падзеньня рэжыму Талібану. Прэсавы сакратар Карзая сказаў, што будучы ўрад неадкладна пачне змагацца з вырошчваньнем опійнага маку, а таксама супраць улады палявых камандзіраў.
XS
SM
MD
LG