Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты затрымалі “зубра”, які вывесіў расьцяжку “Сёньня Ўкраіна – заўтра мы!”


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёна Менску затрымалі актывіста моладзевага руху “Зубр” Аляксандра Маршэўскага. Ён на вуліцы Максіма Багдановіча вывесіў расьцяжку: “Сёньня Ўкраіна – заўтра мы!”

Аляксандра Маршэўскага міліцыянты абвінавачваюць у парушэньні грамадзкага парадку ў часе правядзеньня масавых вулічных мерапрыемстваў. Сябры моладзевага руху “Зубр” тлумачаць, што расьцяжку вывесілі на знак салідарнасьці з украінскімі апазыцыянэрамі.

Гаворыць прэсавы сакратар арганізацыі Аляксандр Атрошчанкаў:

(Атрошчанкаў: ) “Гэта не апошняя акцыя, якую мы праводзілі на знак салідарнасьці з украінскай апазыцыяй. Тое, што адбываецца ва Ўкраіне вельмі істотна для Беларусі. Мы ўсе пільна сочым за тым, як там разьвіваюцца падзеі. Шмат нашых актывістаў былі ва Ўкраіне. Народ заўсёды перамагае дыктатара. На жаль, міліцыянты даволі хутка зрэагавалі на гэтую расьцяжку. Аляксандру не пашчасьціла і яго затрымалі”.

Паколькі Аляксандр Маршэўскі непаўнагадовы, адміністрацыйны пратакол складалі супрацоўнікі міліцыі з інспэкцыі ў справах непаўнагадовых.

Бацькі Аляксандра забралі свайго сына зь міліцыі. Празь некалькі дзён іх выклічуць на паседжаньне адміністрацыйнай камісіі райвыканкаму, дзе будуць разглядаць пратакол. Ягоныя бацькі могуць быць пакараць штрафам.
XS
SM
MD
LG