Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскі прэзыдэнт знаходзіцца з візытам у Турцыі


АНКАРА. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін знаходзіцца сёньня ў Турцыі, праводзячы перамовы, каб узмоцніць супрацоўніцтва ў галіне бясьпекі і ў гандлі. Ён сустрэўся з турэцкім прэзыдэнтам Ахмэдам Сэзэрам. Сэзэр сказаў, што Расея і Турцыя павінны болей супрацоўнічаць у барацьбе супраць тэрарызму і кантрабанды зброяй і наркотыкамі. Пуцін таксама сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Рысіпам Эрдаганам і возьме ўдзел у бізнэс-форуме, мэта якога—павялічыць эканамічнае і гандлёвае супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі. Чакаецца, што кіраўнікі Расеі і Турцыі падпішуць дакумэнты ў галіне абароны, эканомікі і энэргетыкі.
XS
SM
MD
LG