Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Талібан пагражае нападамі падчас заўтрашняй інаўгурацыі прэзыдэнта Карзая


КАБУЛ. Прадстаўнікі руху Талібан прыгразілі нападамі падчас інаўгурацыі прэзыдэнта Аўганістану Хаміда Карзая. Камандуючы групоўкамі Талібану Мула Дадула папярэдзіў сёньня, каб насельніцтва пазьбягала урадавых ды вайсковых аб’ектаў заўтра, калі мае адбыцца інаўгурацыя. Ён сказаў, што ваяўнікі павінны перашкодзіць цырымоніі прывядзеньня да прысягі Хаміда Карзая, якая мае адбыцца ў прэзыдэнцкім палацы ў Кабуле. Заплянавана, што на цырымоніі будуць прысутнічаць амэрыканскі віцэ-прэзыдэнт Дзік Чэйні і міністар абароны Дональд Рамсфэльд.
XS
SM
MD
LG