Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Абхазіі прызначана дата новых прэзыдэнцкіх выбараў


СУХУМІ. Улады Абхазіі паведаміла, што новыя прэзыдэнцкія выбары адбудуцца 9 студзеня. Дамоўлена, што апазыцыйны лідэр Сяргей Багапш будзе балятавацца на прэзыдэнта, а ўрадавы кандыдат Рауль Хаджымба—на віцэ-прэзыдэнта. Кампраміс быў дасягнуты ў апошні момант. Багапш, які быў прызнаны пераможцам кастрычніцкіх выбараў, павінен быў сёньня даць прэзыдэнцкую прысягу. Аднак Расея прыгразіла, што закрые мяжу з Абхазіяй. Расея падтрымлівала сьцьверджаньні Хаджымбы, што на выбарах адбыліся фальшаваньні і патрабавала новага галасаваньня.
XS
SM
MD
LG