Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Гішпаніі за дзень адбыліся сем выбухаў


МАДРЫД. Гішпанскае міністэрства ўнутраных справаў паведамляе, што сёньня ў розных частках краіны адбыліся сем выбухаў. Пра выбухі паступілі тэлефонныя папярэджаньні ад імя сэпаратысцкай арганізацыі баскаў ЭТА. Павядамляецца таксама, што былі два лёгка параненыя у горадзе Сантылья-дэль-Мар. У мінулую пятніцу ў Мадрыдзе адбылося пяць выбухаў. Арганізацыю ЭТА абвінавачваюць больш, як у 800 сьмяротных замахах у часе хвалі гвалту, якая працягваецца дзесяцігодзьдзямі.
XS
SM
MD
LG