Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынамсі сто чалавек былі забіты ў Іраку за апошнія тры дні


ВАШЫНГТОН, БАГДАД. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш і часовы ірацкі прэзыдэнт Газі аль-Явар сёньня зноў пацьвердзілі іхняе абавязацельства наконт правядзеньня выбараў у Іраку 30 студзеня. Прынамсі 100 чалавек былі забіты ў Іраку за апошнія тры дні. Ірацкія ўлады гавораць, што паўстанцы сёньня раніцай пашкодзілі выбухам нафтаправод у паўночнай частцы краіны. Палкоўнік Махмуд Ахмэд паведаміў, што гэта адбылося за 20 кілямэтраў ад горада Самара. Была спынена дастаўка нафты з ачышчальнага заводу ў Бэйджы да Багдада. Амэрыканскае камандаваньне паведаміла, што ў нядзелю на захадзе Ірака загінулі тры марскія пехацінцы. Амэрыканцы таксама паведамілі, што позна ў нядзелю жаўнеры затрымалі 14 іракцаў. Іх падазраюць у падрыхтоўцы аўтамабільных бомбаў і ў кіраваньні паўстанцкімі групоўкамі ў паўночным Іраку.
XS
SM
MD
LG