Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская апазыцыя просіць АБСЭ прыслаць 2000 назіральнікаў


КІЕЎ. Украінская апазыцыя сёньня зьвярнулася да АБСЭ з просьбай даслаць 2000 назіральнікаў на паўторнае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах, якое адбудзецца 26 сьнежня. Прэзыдэнт Леанід Кучма гаворыць, што рашэньне Вярхоўнага Суду наконт паўторнага правядзеньня другога туру выбараў павінна быць выканана. Кучма сказаў, што гатовы падпісаць закон аб зьмяненьні правілаў правядзеньня выбараў, пасьля чаго трэба будзе зрабіць зьмены ў канстытуцыі. Аднак ён зазначыў, што не плянуе звольніць урад Віктара Януковіча, якому не давярае парлямэнт. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін сёньня ў Турцыі гаворачы пра Украіну, абвінаваціў заходнія краіны ў спробах навязаць сваё паняцьце дэмакратыі ў постсавецкіх краінах. Тым жа часам ён адмаўляў абвінавачаньні ў тым, што Расея ўмешваецца ў палітычныя справы Украіны.
XS
SM
MD
LG