Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Саудаўскай Арабіі адбыўся напад на амэрыканскае консульства


ЭР-РЫЯД. Група неапазнаных нападнікаў атакавала сёньня амэрыканскае консульства ў горадзе Джэда ў Саудаўскай Арабіі. Прадстаўнік міністэрства ўнутраных справаў сказаў, што нападнікі кінулі выбуховыя рэчыва ў браму консульства і пачалі страляць з аўтаматаў. Ён таксама паведаміў, што тры нападнікі былі забіты і два захоплены. Прадстаўнікі службаў бясьпекі гавораць, што загінулі чатыры іхнія супрацоўнікі. Зьявіліся зьвесткі пра тое, што загінулі пяцёра службоўцаў пасольства, неамэрыканцы. Раней былі паведамленьні, што нападнікі захапілі закладнікаў, але афіцыйна сьцьверджана, што “сытуацыя знаходзіцца пад кантролем”. Саудаўскія чыноўнікі абвінавацілі тэрарыстычны рух Аль-Кайда за хвалю гвалту супраць замежнікаў і службаў бясьпекі, якая доўжыцца апошнія паўтара года. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сказаў, што сёньняшні інцыдэнт — напамін пра вайну з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG