Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы таксама прыяжджаюць у Кіеў падтрымаць аранжавую рэвалюцыю


Валер Каліноўскі, Кіеў Сярод дэманстрантаў на майдане Незалежнасьці і Храшчаціку ў Кіеве можна заўважыць і грамадзянаў Расеі са сваімі сьцягамі, якія выказваюць думкі, адрозныя ад афіцыйнай расейскай пазыцыі. Наш карэспандэнт пагутарыў з супрацоўнікам апарата ўпаўнаважанага па правах чалавека Расеі.

Расейскія СМІ падаюць неаб’ектыўную, скажоную інфармацыю пра падзеі ва Ўкраіне, – упэўненыя тыя расейцы, якія знаходзяцца цяпер у Кіеве. Каб зразумець гэта, трэба прыехаць у Кіеў кажа Эдуард Глезін, супрацоўнік прэсавай службы ўпаўнаважанага па правах чалавека ў Расеі Ўладзімера Лукіна.

(Глезін: ) “Трэба прыехаць пабачыць гэтыя сьветлыя твары, ясныя вочы, падыхаць паветрам свабоды, чаго мы ў Маскве пазбаўленыя”.

Спадар Глезін кажа, што тыя людзі ў Расеі, якія не паддаліся прапагандзе, падтрымліваюць аранжавую рэвалюцыю, у тым ліку ягоны шэф Уладзімер Лукін, але як дзяржаўны чыноўнік той вымушаны сьледаваць афіцыйнай пазыцыі Пуціна.

Спадар Глезін ў Кіеве ўжо 10 дзён, уладкаваўся жыць у кіяўлян, зь якімі пазнаёміўся на Майдане незалежнасьці. Расейцаў тут даволі шмат, кажа ён.

(Глезін: ) “Я вельмі многіх расейцаў сустракаю, з той жа Масквы, Піцера, Ніжняга Ноўгарада, Сахаліна, Сыктыўкара, Іркуцка, Калінінграда... Яраслаўль, Растоў Адыгея,– ледзьве не ўся Расея”.

Спробы расейскіх палітыкаў кшталту Ю. Лужкова раскалоць Украіну, Эдуард Глезін ацаніў як выкананьне волі Крамля і назваў іх абсурднымі.

(Глезін: ) “Сам Пуцін змагаецца з сэпаратызмам у Чачэніі, але ў той жа час насаджае сэпаратызм ва Ўкраіне і Грузіі, дзе толькі можна штосьці адхапіць сабе, паўплываць на сытуацыю. Але як мы бачым, і ў Абхазіі не ўдалася ягоная спроба праціснуць свайго кандыдата такім вось нахабным хамскім спосабам, гэтак жа і тут ва Ўкраіне Пуцін пацярпеў фіяска”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG