Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: Як аы ацэньваеце ролю Расеі ў апошніх палітычных падзеях ва Ўкраіне?


Ганна Соусь, Менск З гэтым пытаньнем нашая карэспандэнтка зьвярнулася да людзей на менскіх вуліцах.

(Карэспандэнтка: ) “Як вы ацэньваеце ролю Расеі ў апошніх украінскіх палітычных падзеях?”

(Cпадар: ) “Я лічу, што гэта было памылкай — падтрымка Януковіча. На мой погляд, гэта недарэчнасьць”.

(Спадар: ) “На мой погляд, Расея заставалася нэўтральнай”.

(Спадар: ) “Гэта ўнутраная справа Ўкраіны, няма чаго туды лезьці”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што яна недастатковая ў параўнаньні з удзелам заходніх краінаў”.

(Спадар: ) “Я хацеў бы, каб Украіна, Беларусь і Расея былі разам, і таму тыя намаганьні, якія Расея прыкладае, гэта апраўдана”.

(Спадар: ) “Ва Ўкраіне цяпер прыйдзе альбо прарасейскі лідэр, альбо празаходні. Украінцы выйграюць і ад таго, і ад другога. І роля Расеі там, канечне, вялікая, але ад Украіны залежыць, каго яны выберуць”.

(Спадар: ) “Я заўсёды ролю Расеі пераацэньваю. Я думаю, што гэта была мядзьведжая паслуга”.

(Спадар: ) “Украіна павінна быць незалежнай дзяржавай, а расейскія палітычныя дзеячы — займацца сваімі праблемамі”.

(Спадарыня: ) “Нэгатыўна, бо дзіўна, што Ўкраіна дзеліцца напалам”.

(Спадар: ) “Там Валодзя Пуцін усё вырашыць, мне так падаецца”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што ўплываюць яны нямнога, таму што ва Ўкраіны няма сваёй палітыкі пакуль”.

(Спадар: ) “Расея ў нечым упусьціла Ўкраіну. Як заўсёды, расейская паблажлівасьць. Расея не павінна забываць пра супярэчнасьці, якія былі ва Ўкраіне яшчэ да кастрычніцкай рэвалюцыі. І гэтае ў большасьці штучнае ўтварэньне, якое называюць Украінай, было забытае Расеяй, а Амэрыка пра гэта памятала”.

(Спадарыня: ) “Я лічу, што дастаткова пасіўная. Расколваецца краіна, і гэта дрэнна”.

(Спадарыня: ) “Кансультацыі павінны былі быць больш актыўныя. Януковіч павінен быў пайсьці ў адстаўку, а потым удзельнічаць у выбарах”.

(Спадар: ) “Расея проста першая дзяржава на міжнароднай арэне. Украіна сама разьбярэцца з сытуацыяй, якая склалася. І ані Расея, ані ЗША не павінны ўмешвацца”.

(Спадар: ) “Расея слушна робіць, што ўмешваецца. Калі прыйдзе Юшчанка, адпаведна будзе амэрыканская прапаганда і гэтак далей. Украіна магчыма далучыцца да НАТО, зьявяцца на яе тэрыторыі амэрыканскія вайсковыя базы. Таму Расея і клапоціцца пра сваю бясьпеку, і нічога дзіўнага ў гэтым няма. Тое самае, я думаю і Беларусі тычыцца”.
XS
SM
MD
LG