Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Rzeczpospolita”: “У Беларусі перасьледуюць апазыцыю за выказваньні для замежнай прэсы”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ўжо не хапае таго, што ён кантралюе ўсю інфармацыю ў краіне – ён хоча займацца цэнзурай выказваньняў беларусаў для заходніх мэдыяў”, піша ў сёньняшнім нумары аўтарытэтны польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita”.

Польскі штодзёньнік піша пра вядомага беларускага праваабаронцу Гары Паганяйлу, супраць якога распачатая справа паводле артыкулу аб абразе прэзыдэнта за тое, што спадар Паганяйла, нібы зрабіў гэтую абразу ў інтэрвію для швэдзкага тэлебачаньня. Пры гэтым, як піша “Rzeczpospolita”, невядома, ці гэтае інтэрвію ўвогуле выйшла ў эфір, бо касэту ў швэдзкіх журналістаў адабралі на мяжы беларускія мытнікі.

Газэта распавядае таксама пра лідэра АГП Анатоля Лябедзьку, якога выклікалі на допыт за камэнтары для польскай “Gazety Wyborczej”.

“Rzeczpospolita” падкрэсьлівае, што гаворка йдзе пра новую тэндэнцыю ў дзейнасьці беларускіх уладаў, якія хочуць, каб меркаваньні апазыцыйных палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў не даходзілі ня толькі да беларускай, але й да міжнароднай супольнасьці.
XS
SM
MD
LG